Новости

Апублікавалі адрасы сайтаў для замовы лекаў

Міністэрства аховы здароўя апублікавала адрасы сайтаў у Інтэрнэце для замовы лекавых сродкаў, паведамляе БЕЛТА.

Дастаўляць лекі маюць права 29 арганізацый. Гэта «СпецАфармацыя» (www.alfaapteka.by), «Бераліна» (www.berolina.by, www.berolina.su), «Кампанія «Інтэрфарм «(www.alfaapteka.by), «Медфарм» (www.mogilev.apteka-adel.by), «Фарммаркет» (www.vitebsk.apteka-adel.by), «Аленфарм-плюс» (www.alfaapteka.by). У пераліку таксама «Амадэй» (www.gomel.apteka-adel.by), «Аптэка № 53» (www.аптэкар.Бел), «Аптэка-63» (www.аптэкар.бел), «Меджэл» (www.alfaapteka.by), «СалюсЛайн» (www.alfaapteka.by), «Аптэкар» (www.аптэкар.бел), «Белерафон» (www.alfaapteka.by), «Віватон плюс» (www.grodno-brest.apteka-adel.by), «ГаленаФарм» (www.alfaapteka.by), «Доктар Таір» (www.kakvapteke.by).

Акрамя таго, гаворка ідзе пра такія арганізацыі, як «Здаровае рашэнне» (www.fito.by) «Інтэрафіцына плюс» (www.remedika.by) «Іскамед» (www.iskamed.by) «Кампавід» (www.shop.l-a.by, www. l-a.by), «ЛКЛ» (www.remedika.by), «Не Ска» (www.shop.l-a.by, www. l-a.by), «Партнёр Медытэк» (www.shop.l-a.by, www. l-a.by), «Ростара» (www.аптэкар.бел), «Табіна» (www.alfaapteka.by) «Фарммаркет-плюс» (www.minsk.apteka-adel.by) «Фітабел» (www.shop.l-a.by, www. l-a.by), «Новамедыка» (www.novmed.by) «Медвакс» (www.aptekat*t.by).

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя звярнулі ўвагу на неабходнасць правяраць адрасы сайтаў арганізацый, якія прапануюць набыць лекавыя сродкі.

Як паведамлялася, пастановай Саўміна ад 14 траўня 2020 года № 285 вызначаныя 29 арганізацый, якія могуць займацца дастаўкай лекавых сродкаў. Дакумент прыняты для выканання ўказа ад 24 красавіка 2020 года № 143 «Аб падтрымцы эканомікі».

Продаж у Інтэрнэце лекаў, што рэалізуюцца без рэцэпту лекара, дазволены часова, да 1 ліпеня 2020 года. Адпаведны пералік прэпаратаў зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя № 27 ад 10 красавіка 2019 года.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Даносчыцу Вольгу Бондараву пасадзілі на «суткі»?

Праўладную і прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву, магчыма, пасадзілі на 13 сутак. Пра гэта паведамляе "Наша…

28 сакавіка 2025

Міністр лясной гаспадаркі загадаў зраўняць цэны на бярозавы сок. У Гродна ён пакуль самы танны

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік запатрабаваў ад дырэктараў лясгасаў навесці парадак з продажам бярозавага соку.…

27 сакавіка 2025

У Гродне затрымалі хлопца, які 4 гады хаваўся ад прысуду. Ён зламаў руку сілавіку

У Гродне ноччу 26 сакавіка ў гаражным масіве спынілі хлопца. Яго хацелі адвезці ў пастарунак…

27 сакавіка 2025

«Дрэваў не хапае». Гродзенцы адрэагавалі на новыя рэндары піўзавода

Інвестар рэканструкцыі гродзенскага піўзавода паказаў, якой будзе тэрыторыя комплекса пасля завяршэння рэканструкцыі. У планах шмат…

27 сакавіка 2025

Сілавіка прыбралі з пасады — у Гродзенскага драмтэатра новы кіраўнік

Новым дырэктарам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра стала Вольга Багдановіч. Да гэтага яна была начальніцай аддзела…

27 сакавіка 2025

Усюды продажы знізіліся, а ў Беларусі выраслі. «Лідскае піва», нягледзячы на рызыкі, паказала найлепшы вынік сярод кампаній групы Olvi

Уладальнік завода «Лідскае піва» — фінская група Olvi — павялічыла продажы ў Беларусі, уклала мільёны…

27 сакавіка 2025