Навіны

Праект «лібэралізаванага» Адміністрацыйнага кодэксу вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне

На афіцыйным Прававым форуме Беларусі пачалося грамадзкае абмеркаваньне абноўленага Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (КаАП). Яно будзе доўжыцца да 27 траўня, піша С**бода.

Праца над абнаўленьнем КаАП вялася на даручэньне Аляксандра Лукашэнкі ад 16 сьнежня 2019 году, канцэпцыю абнаўленьняў прадставілі і ўхвалілі на паседжаньні адмысловай камісіі 5 сакавіка.

У новым КаАП увялі розныя катэгорыі правапарушэньняў у залежнасьці ад ступені шкоднасьці і цяжкасьці наступстваў, дыфэрэнцыявалі пакараньні, увялі «прафіляктычныя захады» замест некаторых пакараньняў, пашырылі сьпіс падставаў да вызваленьня ад адказнасьці.

З КаАП, як сьцьвярджаецца, выключылі нормы аб адміністрацыйнай адказнасьці, якія «не запатрабаваны правапрымяняльнікам», «носяць фармальны характар», «страцілі актуальнасьць» або «ахопленыя іншымі мерамі ўплыву».

Грамадзкае абмеркаваньне не абавязвае да зьменаў у праект, а зьяўляецца толькі «формай зваротнай сувязі». Але свае заўвагі можа напісаць любы ахвочы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025