У Беларусі на 18 траўня зарэгістраваныя 30 572 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 10 130 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памёр 171 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Усяго праведзена 364 319 тэстаў.

Яшчэ адна еўрапейская краіна заявіла аб перамозе над каронавірусам

Міністр сацыяльных спраў Эстоніі Танел Кійк заявіў, што краіне ўдалося атрымаць перамогу над распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведамляе ERR, інфармуе enovosty.com/news.

Паводле міністра, цяпер Эстонія сутыкаецца толькі з другаснымі хвалямі, невялікімі лакальнымі ачагамі інфекцыі.

І ўсё — дзякуючы каранціну

На думку Кійка, гэтага ўдалося дамагчыся дзякуючы эфектыўнаму і своечасоваму каранціну. Міністр перакананы, што без яго каронавірусам заразілася б не менш за 20 тысяч чалавек і не менш за тысячу памерлі б.

Паводле апошніх звестак у Эстоніі зафіксавана 1758 выпадкаў заражэння каранавірусам, пры гэтым за апошнія суткі выяўлены толькі адзін новы інфікаваны. За ўвесь час эпідэміі памерла 62 пацыента.

Славенія стала першай еўрапейскай краінай, якая зрабіла такую заяву. Улады адзначаюць, што эпідэміялагічная карціна ў іх самая лепшая ў Еўропе. Цяпер прыбываючыя ў краіну з іншых дзяржаў-членаў ЕС больш не будуць абавязаны праходзіць сямідзённы каранцін.

Хроніка каранавіруса ў Гродне