Новости

Афіцыйна: у Беларусі 28 681 выпадак каранавіруса, 160 смерцяў

Па стане на 16 мая ў Беларусі пацверджаны 28 681 выпадак каранавіруса, паведамляе Мінздароўя. Ачунялі і выпісаныя 9 498 пацыентаў, 160 чалавек з выяўленым раней COVID-19 памерлі.

За суткі лабараторна пацвердзілі 951 новыя выпадкі COVID-19, па афіцыйных дадзеных памерлі 4 чалавекі, 691 чалавека выпісалі.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 335 057 тэстаў, з іх за апошнія суткі - 13 352, такім чынам станоўчыя вынікі склалі каля 7,1%.

У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што Беларусь выйшла на плато па захворванні каранавірусам. У апошнія дні медыкі выяўлялі прыкладна аднолькавая колькасць інфіцыраваных. Паводле слоў намесніцы міністра аховы здароўя Алены Богдан, колькасць зарэгістраваных выпадкаў заражэнняў складае ў сярэднім ад 8,7 да 9,7% ад колькасці праведзеных за дзень тэстаў. Кіраўнік літоўскага Цэнтра прафілактыкі інфекцыйных захворванняў і СНІДу (ULAC), прафесар Саўлюс Чаплінскас у інтэрвью патлумачыў, што толькі калі прырост новых выпадкаў будзе складаць 3% і менш ад праведзеных тэстаў, можна будзе казаць пра спад эпідэміі. Паводле яго слоў, на плато (калі штосуткавы прырост хворых амаль не змяняецца) можна знаходзіцца вельмі доўга, аж да таго, пакуль не перахварэюць усё.

Зараз у Беларусі тэстуюць некалькі груп насельніцтва:

  • кантакты 1-га ўзроўню тых, хто ўжо захварэў і ў каго пацвердзіўся дыягназ COVID-19;
  • пацыенты з няцяжкай (у залежнасці ад іншых сімптомаў) або цяжкай пнеўманіяй;
  • медыкі, якія працуюць з заражанымі або кантактавалі з ужо інфікаванымі калегамі;
  • прыезджыя на самаізаляцыі пры пагаршэнні стану, зважаючы на паказанні.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024