38-гадовая перакладчыца Святлана Ціханоўская, жонка арыштавагага блогера Сяргея Ціханоўскага, прынесла ў ЦВК дакументы на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах за гадзіну да сканчэння дазволенага часу, піша n*.by.
Учора Святлана па даверанасці падала заяўку за свайго мужа, аднак Цэнтрвыбаркам адмовіў сям'і Ціханоўскіх — маўляў, на дакументах няма ўласнага подпіса арыштаванага блогера.
Тады Святлана Ціханоўская аднесла дакументы ў ЦВК ад свайго імені. Рашэнне аб рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы будзе прынята ў аўторак, 19 мая.
«Падчас кампаніі яна будзе прадстаўляць інтарэсы ўсіх, хто хоча жыць у краіне для жыцця і падтрымліваў вылучэнне ў прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага. Узначаліць ініцыятыўную групу сам Сяргей», — патлумачылі прыхільнікі блогера ў яго сацсетках.
ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага
Хто такі блогер Сяргей Ціханоўскі, які хоча быць прэзідэнтам Беларусі
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…