Раніцай 13 траўня ў Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы памерла 59-гадовая пацыентка, у якой быў каранавірус. Яна знаходзілася на ШВЛ, паведамляе крыніца Hrodna.life.
Рэдакцыя Hrodna.Life звярнулася ў інфекцыйную бальніцу за афіцыйным каментаром і апублікуе яго, як толькі ён будзе атрыманы.
На 24 красавіка ў Гродзенскай вобласці было 347 выпадкаў каронавіруса. Пасля гэтага дадзеныя па рэгіёнах Міністэрства аховы здароўя перастала даваць.
Па дадзеных на 5 траўня, з медыцынскіх устаноў вобласці выпісалі ўжо 142 чалавека, перахварэлі каронавірусам, паведаміў Віктар Пранюк, намеснік старшыні аблвыканкама. Зараз праходзяць лячэнне 412 пацыентаў. У вобласці ёсць 9000 месцаў для хворых, казаў намеснік старшыні аблвыканкама.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).