Міжнародны фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus і VOKA TV аб’ядноўваюцца ў доўгачаканай для многіх калабарацыі: адборная і рэзанансная дакументалістыка аб правах чалавека будзе даступная анлайн на працягу цэлага тыдня! З 21 па 29 траўня на платформе VOKA TV вы зможаце ўбачыць 10 выбітных фільмаў з калекцыі фестываля. Зразумела, бясплатна.
Калі ва ўзмоцненай плыні інфармацыйнага шуму вы шукаеце па-сапраўднаму годны ўвагі кантэнт, які здольны пашырыць, а магчыма, і пахіснуць вашу карціну свету, то эстэтычная дакументалістыка ад WATCH DOCS зробіць сваю справу. Прыцэльныя расследаванні, блізкія і далёкія пранізлівыя асабістыя гісторыі на фоне цэлых эпох, вера і бязвер’е ў чалавецтва, замежная і беларуская дакументалістыка, кароткі і поўны метр — вам будзе з чаго выбіраць.
З месца ў кар’ер: Belarus WATCH DOCS рады прадставіць найсвежую прэм’еру — «Сталкеры Чарнобыля», які выйшаў у красавіку гэтага года. Новы фільм ад рэжысёркі і прадзюсаркі Йары Лі распавядае пра горад Прыпяць сёння, што паспеў стаць па-вар'яцку прыцягальным для сталкераў і турыстаў. Райскі гарадок, які прайшоў праз пекла, што скалыхнула ўсю планету, зноў адраджаецца — але ці ўжо ў іншы вырай? Фестываль таксама запрашае зазірнуць за акіян і зразумець, што ў траўме ядзерных выпрабаванняў мы далёка не адзіныя. Пра сваё пекла распавядуць героі фільма «Атамныя салдаты» — сведкі і ўдзельнікі ядзерных выпрабаванняў ЗША ў 70-х.
Прайсціся па беларускіх балотах пад музыку «Нагуаль» і меладычную гутарку мясцовых жыхароў можна ў фільме Ігара Чышчэні «Подых балот». А аматары прайсціся па вастрыю забароненых да адкрытага абмеркавання ў Беларусі тэм ацэняць фільм «Падполле надзеі», у якім адлюстраваны досвед легалізацыі медыцынскай марыхуаны ў суседняй Польшчы.
Фільм «Вырасла, пакуль ты спала», які выклікаў эмацыйныя абмеркаванні яшчэ на афлайн-паказах, раскажа аб жыцці і самавызначэнні беларусаў у эміграцыі, а таксама аб тонкай сямейнай сувязі скрозь пакаленні і сотні кіламетраў.
Адчуць пульс афрыканскага стрыт-арту, танцаў, наіўнага мастацтва і ўбачыць, як ўсё гэта дапамагае адстаяць сваю годнасць цэламу народу, дапаможа ўжо ўпадабаны гледачамі WATCH DOCS фільм «Мастацтва супраціву ў Буркіна-Фасо». За дасціпную іранічнасць у дакументалістыцы ў гэтай дзясятцы адказвае кароткаметражка Святланы Шымко «Ленінапад» аб нядаўняй дэкамунізацыі Украіны.
Поўны спіс фільмаў тыдня Belarus WATCH DOCS на VOKA TV
Больш пра WATCH DOCS Belarus — на watchdocs.by.
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…