Акрамя Канапацкай і Бабарыка, пра свой удзел у выбарах паведаміў былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогій 55-гадовы Валерый Цапкала. Заяву аб гэтым ён апублікаваў у сваім Facebook.
Балатавацца ў прэзідэнты збіраецца і намеснік кіраўніка Асацыяцыі грузаперавозчыкаў 51-гадовая Наталля Кісель. Аб яе вылучэнні паведамляецца на сайце асацыяцыі.
Пра ўдзел у гонцы заявіў і 44-гадовы фермер-блогер з Гомеля Юрый Ганцэвіч. Ён ўжо падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.
Таксама змагацца за пасаду прэзідэнта будзе і актывіст «Руху За Свабоду» Павел Спірын. Пра гэта гаворыцца на YouTube-канале.
Яшчэ раней, да свайго затрымання, аб намерах вылучыцца ў кандыдаты паведамляў і Гомельскі 41-гадовы блогер Сяргей Ціханоўскі.
Пра свой намер пайсці ў прэзідэнты не раз казаў «суровы турыст» 39-гадовы Віталь Зялкоўскі.
Акрамя таго, прэзідэнтам хоча стаць і сустаршыня грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» 39-гадовы Андрэй Дзмітрыеў.
Балатавацца збіраецца таксама старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада» 35-гадовы Сяргей Чарачэнь.
Таксама прэзідэнцкія амбіцыі ёсць і ў дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, 43-гадовага старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча.
У лістападзе аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах паведамляў і дзеючы прэзідэнт 65-гадовы Аляксандр Лукашэнка.
Оппозиция не будет выдвигать единого кандидата в президенты
Тот самый «суровый турист» из Беларуси тоже идет в президенты
Нагадаем, выбары прэзідэнта адбудуцца 9 жніўня 2020 года. Рэгістрацыя ініцыятыўных груп у складзе не менш за 100 чалавек скончыцца 15 траўня. Пасля рэгістрацыі ініцыятыўныя групы павінны сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў і здаць іх не пазней чым за 50 дзён да выбараў, гэта значыць з 21 мая па 19 чэрвеня ўключна.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…