Гродзенскі блогер і свецкі леў Вадзім Ермашук (Vadimati) запісаў зварот да тэлеканала «Беларусь 1» і выклаў яго ў сторыс у Instagram. У ім ён патлумачыў, чаму гледачы выбіраюць блогераў, а не беларускае тэлебачанне.
«Шэраг расійскіх СМІ працягвае інфармацыйную атаку на Беларусь, выкарыстоўваючы пры гэтым самыя брудныя прыёмы па-за межамі журналісцкай этыкі і прыстойнасці як такой. Калі тры тыдні таму галоўнымі правакатарамі „медыянакату“ выступалі інтэрнэт-памыйніцы: ананімныя тэлеграм-каналы і блогеры са смеццевай рэпутацыяй, то сёння ў лідары па колькасці хлусні выйшаў агульнафедэральны „Першы канал“. Што ж, упэўненыя: сваю новую рэпутацыю канал будзе адмываць доўга: перш за ўсё — у самой Расіі і ў вачах саміх расейцаў», — заявілі ў эфіры «Панарамы» на «Беларусь 1».
У сваім звароце Vadimati абвінаваціў афіцыйных журналістаў у двудушнасці, згадаў, што рэклама на тэлебачанні каштуе дорага і яе ніхто не глядзіць. А таксама заявіў, што да блогераў па дапамогу звяртаюцца часцей.
— Яшчэ, рабяты, на беларускім тэлебачанні назвалі блогераў «дном» — што мы нізкія, гадкія. Паслухайце, паважанае БТ. Калі дзеці паміраюць у Беларусі, просяць дапамогі - «распаўсюдзьце інфармацыю» — блогераў. Па-другое, калі кавярынька згасае, просяць «дапамажыце, зрабіце рэкламу». Заўсёды звяртаюцца да блогераў. А да вас, вядома, не звернуцца, таму што ў вас рэкламу зняць вялікіх грошай каштуе.
Вялікіх грошай каштуе — гэта па-першае. Па-другое, вас ніхто не глядзіць! Як бы вы не стараліся, як бы вы не кракталі. Проста не будзьце двудушнымі. І наша журналістыка ўжо даўно ў ж*пе. Усе журналісты Беларусі - двудушныя. І яны нічога не могуць зрабіць. Ёсць адзінкі, — кажа блогер у сторыс.
У сторыс Vadimati адзначыў Hrodna.life і растлумачыў, што наша рэдакцыя для яго — адна з тых «адзінак», якія могуць паўплываць на рашэнне праблемы.
Вадзім Ермашук — «першы блогер Гродна». Яму 35 гадоў. Instagram завёў чатыры гады таму. Сёння ў яго амаль 13 000 падпісчыкаў. Асноўны прыбытак блогеру прыносіць праца — продаж адзення на рынку «Карона». У яго профілі можна ўбачыць новыя ўстановы ў Гродне, крамы, брэнды і падзеі з яго жыцця.
Тэлегледачы па ўсім свеце ўсё больш аддаюць перавагу спажыванню кантэнту з дапамогай смартфона. Час, праведзены на смартфонах, вырас на 16% у перыяд з 25 красавіка па 1 мая 2020 года, паведамляе ў справаздачы BARC-Nielsen. Найбольшы рост рост паказалі дадаткі сацыяльных сетак, гульні і адукацыйныя дадаткі. На дадаткі сацыяльных сетак прыходзіцца 48% часу, выдаткаванага карыстальнікам у тыдзень.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…