На «Гродна Азот» 19 (+7) заражаных каранавірусам і 29 чалавек кантактаў першага ўзроўню

У ААТ «Гродна Азот» на 11 траўня 19 хворых з каранавіруснай інфекцыяй. Вылечыліся 2 чалавекі. Кантактных першага ўзроўню — 29 чалавек, другога ўзроўню — 46, паведамляе «Гродзенскі хімік».

Праўда, калі казалі пра 12 хворых з каранавіруснай інфекцыяй 4 траўня, налічылі 54 чалавекі кантактных першага ўзроўню.

Кантактных першага і другога узроўняў у філіяле «Завод Хімвалакно» няма.

З ВРВІ на прадпрыемстве 50 чалавек, з іх у ААТ «Гродна Азот» — 44. Зафіксавана 3 пнеўманіі. Іх паходжанне не ўдакладняецца.

Каронавірус на «Гродна Азот» пацвердзілі 1 мая. На прадпрыемстве паведамлялі, што для супрацоўнікаў закуплены сродкі абароны і антысептыкі, прыняты іншыя меры бяспекі. 25 красавіка частка супрацоўнікаў ўдзельнічала ў рэспубліканскім суботніку.

З 18 красавіка прадпрыемства працуе па графіку чатырохдзённага працоўнага тыдня. Гэта звязана з перабоямі паставак і адгрузак за мяжу з-за пандэміі.

На «Гродно Азоте» подтвердили коронавирус, карантина нет

«Гродно Азот» проведет субботник 25 апреля. На предприятии 9 контактов первого уровня

«Гродно Азот» переходит на «четырехдневку» из-за пандемии

На «Гродно Азот» 12 больных коронавирусом и 6 пневмоний

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025