У ААТ «Гродна Азот» на 11 траўня 19 хворых з каранавіруснай інфекцыяй. Вылечыліся 2 чалавекі. Кантактных першага ўзроўню — 29 чалавек, другога ўзроўню — 46, паведамляе «Гродзенскі хімік».
Праўда, калі казалі пра 12 хворых з каранавіруснай інфекцыяй 4 траўня, налічылі 54 чалавекі кантактных першага ўзроўню.
Кантактных першага і другога узроўняў у філіяле «Завод Хімвалакно» няма.
З ВРВІ на прадпрыемстве 50 чалавек, з іх у ААТ «Гродна Азот» — 44. Зафіксавана 3 пнеўманіі. Іх паходжанне не ўдакладняецца.
Каронавірус на «Гродна Азот» пацвердзілі 1 мая. На прадпрыемстве паведамлялі, што для супрацоўнікаў закуплены сродкі абароны і антысептыкі, прыняты іншыя меры бяспекі. 25 красавіка частка супрацоўнікаў ўдзельнічала ў рэспубліканскім суботніку.
З 18 красавіка прадпрыемства працуе па графіку чатырохдзённага працоўнага тыдня. Гэта звязана з перабоямі паставак і адгрузак за мяжу з-за пандэміі.
На «Гродно Азоте» подтвердили коронавирус, карантина нет
«Гродно Азот» проведет субботник 25 апреля. На предприятии 9 контактов первого уровня
«Гродно Азот» переходит на «четырехдневку» из-за пандемии
На «Гродно Азот» 12 больных коронавирусом и 6 пневмоний
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).