У Беларусі - амаль 24 тысячы выпадкаў каранавіруса. 135 чалавек памерла

На 11 траўня ў Беларусі зарэгістравана 23 906 (+933) чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 6531 пацыент, 135 чалавек з выяўленым раней каранавірусам памерлі.

Зараз у Беларусі адкрыта 38 лабараторый, праведзена 274 60 тэстаў. За суткі з 10 на 11 траўня спецыялісты правялі 10 517 тэст-даследаванняў.

У Азіі чакаюць другую хвалю

У кітайскім горадзе Ухань, адкуль летась пачалося распаўсюджванне каранавіруса, за апошнія суткі зафіксавалі пяць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19, паведамляе rbc.ru са спасылкай на камітэт па пытаннях аховы здароўя правінцыі Хубэй. 10 траўня ў Ухань пацвердзілі адзін новы выпадак захворвання.

Пасля 4 красавіка ў Ухані не паведамлялі аб новых выпадках захворвання COVID-19. 26 красавіка мясцовыя ўлады заявілі, што ў горадзе не засталося пацыентаў з каранавірусам, апошні быў выпісаны 24 красавіка.

Таксама новыя выпадкі зарэгістраваныя ў Сеуле. У Паўднёвай Карэі ўжо планавалі паступова выходзіць з карантыну, аднак свежыя выпадкі COVID-19 вымусілі пачакаць са здыманнем локдаўна, піша onliner.by.

Тут асабліва турбуюцца пра верагоднасць з’яўлення другой хвалі: улады шукаюць сотні людзей, якія адпачывалі ў шэрагу начных клубаў Сеула, дзе таксама выяўленыя выпадкі заражэння COVID-19. Гэта можа прывесці да хуткага распаўсюджвання віруса, нягледзячы на ​​дзейсныя меры паўднёвакарэйскіх уладаў па стрымліванні эпідэміі. За ўчора ў краіне выявілі 35 новых выпадкаў, з іх 29 — лакальныя заражэнні ў клубах.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025