Новости

У Беларусі паводле афіцыйнай статыстыкі - 21 101 выпадак каранавіруса, 121 чалавек памёр

Па стане на 8 траўня ў Беларусі пацверджана 21 101 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Мінаховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 5484 пацыенты, 121 чалавек з выяўленых раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі пацверджана 933 новыя выпадкі COVID-19, пяць чалавек памерла, 417 чалавек ачунялі і былі выпісаныя.

Колькасць пацверджаных выпадкаў складае 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў, паведамляе прэс-служба ведамства. Усяго праведзена 240 146 тэстаў на каранавірус (за апошнія суткі - 10 680, гэта больш чым на тысячу ў параўнанні з 7 траўня).

Паміраюць медыкі

Узровень смяротнасці ад каранавіруса ў Беларусі адзін з самых нізкіх у свеце, падлічылі на «Радыё С**бода». У той жа час Беларусь апераджае большасць краін свету па долі лекараў сярод загінуўшых. Паводле адкрытых дадзеных ад сваякоў і калегаў, сярод медыкаў вядома як мінімум 14 смерцяў. Гэта ў 15 разоў больш, чым у Італіі, і ў 30 разоў больш, чым у ЗША.

Нягледзячы на ​​рэкамендацыі СААЗ

Нягледзячы на ​​пандэмію і рэкамендацыі СААЗ перанесці ўсе масавыя сходы людзей, уключна з спартыўнымі, культурнымі і палітычнымі мерапрыемствамі, 9 траўня ў Мінску пройдзе Парад перамогі і святочны канцэрт, а 9 жніўня адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выбарчая кампанія пачынаецца 9 мая.


Читайте также: Ярмошына: Пасяджэнні камітэтаў будуць праходзіць без назіральнікаў. «Асаблівыя ўмовы» на выбарах-2020

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Дзевятоўцы з’явіцца новая кавярня

На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…

15 мая 2025

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025