Улады Гродна з 7 мая пачалі віншаваць ветэранаў з 75-годдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Чыноўнікі прыязджаюць да дамоў ветэранаў з ваенным аркестрам і творчымі калектывамі.
Чыноўнікі ўручаюць ветэранам кветкі і медалі.
«Я — салдат і заўсёды бываю на дэманстрацыі, у коле аднадумцаў і таварышаў па службе, — кажа ветэран Валянціна Баранава. — Ніякі каранавірус, хай з каронай або без кароны, мне не страшны. Я казала, што пайду на парад. А вось адмянілі. Ну, напэўна, так трэба. Тое, што парада няма, гэта вельмі цяжка для нас — удзельнікаў вайны».
Валянціна Баранава настроена аптымістычна і ўпэўнена, што калі пандэмія пойдзе на спад парад абавязкова будзе. «Правядзем яго так, як ніколі не праводзілі», — кажа яна.
Сёння ў Гродзенскай вобласці жывуць 332 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
У гэтым годзе Дзень Перамогі ў Гродне адзначаць без традыцыйнага параду і гулянняў. 9 траўня ў парку Жылібера пройдзе мітынг і ўскладанне кветак да вечнага агню. Увечары запланаваны салют.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…