Па стане на 7 мая ў Беларусі пацверджана 20 168 выпадкаў коронавируса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў краіне ачунялі і выпісаныя 5067 пацыентаў, афіцыйна памерлі 116 чалавек з выяўленым раней COVID-19 .
За суткі пацверджана 913 новых выпадкаў COVID-19, чатыры чалавекі памерлі, 679 чалавек ачунялі і былі выпісаныя.
Колькасць пацверджаных выпадкаў складае 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 229 466 тэстаў на каранавірусную інфекцыю (за апошнія суткі - 9421).
Мяркуючы па афіцыйных спісах адрасоў пражывання заражаных каранавірусам, складзеным Гродзенскім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, «адзіночных выпадкаў» заражэння ў Гродне практычна няма. Часцей за ўсё заражаныя жылі побач і на карце можна назіраць ачагі. Дакументы, якія трапілі ў сетку, датаваныя 30 красавіка. На карце, створанай паводле гэтых спісаў, Hrodna.life не адзначаў дакладны адрасы прыватных дамоў, каб сем'і, якія жывуць у іх, не падвергліся асуджэнню.
Колькі ўсяго заражаных ў Гродне ў Гродзенскай вобласці зараз, высветліць пакуль не ўдалося: дакладнай інфармацыі ўлады не давалі з 24 красавіка.
З 8 траўня ў Гродне тэсты на каранавірус пачнуць праводзіць і ў лабараторыі малекулярнай медыцыны Гродзенского дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, паведамляе tvgrodno.by. Чакаецца, што там будуць рабіць не менш за 150 тэстаў за змену.
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…