Па стане на 7 мая ў Беларусі пацверджана 20 168 выпадкаў коронавируса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў краіне ачунялі і выпісаныя 5067 пацыентаў, афіцыйна памерлі 116 чалавек з выяўленым раней COVID-19 .

За суткі пацверджана 913 новых выпадкаў COVID-19, чатыры чалавекі памерлі, 679 чалавек ачунялі і былі выпісаныя.

Колькасць пацверджаных выпадкаў складае 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 229 466 тэстаў на каранавірусную інфекцыю (за апошнія суткі - 9421).

Мяркуючы па афіцыйных спісах адрасоў пражывання заражаных каранавірусам, складзеным Гродзенскім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, "адзіночных выпадкаў" заражэння ў Гродне практычна няма. Часцей за ўсё заражаныя жылі побач і на карце можна назіраць ачагі. Дакументы, якія трапілі ў сетку, датаваныя 30 красавіка. На карце, створанай паводле гэтых спісаў, Hrodna.life не адзначаў дакладны адрасы прыватных дамоў, каб сем'і, якія жывуць у іх, не падвергліся асуджэнню.

Колькі ўсяго заражаных ў Гродне ў Гродзенскай вобласці зараз, высветліць пакуль не ўдалося: дакладнай інфармацыі ўлады не давалі з 24 красавіка.

З 8 траўня ў Гродне тэсты на каранавірус пачнуць праводзіць і ў лабараторыі малекулярнай медыцыны Гродзенского дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, паведамляе tvgrodno.by. Чакаецца, што там будуць рабіць не менш за 150 тэстаў за змену.

Хроніка каранавіруса ў Гродне