Упершыню літургія на Радаўніцу ў Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне прайшла на вуліцы. Гэта звязана з эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне. На службу прыйшло каля 100 вернікаў.
Гродзенцы маліліся на значнай адлегласці адзін ад аднаго. Святары вялі службу ў масках. Служба на вуліцы — новы досвед для ўсіх, кажа настаяцель Свята-Пакроўскага сабора Георгій Рой.
«Зараз відавочна, што ўсё больш і больш людзей захворваюць на гэты вірус, таму мы вырашылі правесці літургію на вуліцы. Бо ведаем, што традыцыя памінання спачылых — гэта вельмі моцны матыў для людзей прыйсці ў храм. І калі б такая колькасць людзей была ў закрытай прасторы, была б небяспека для ўсіх. Мне здаецца, мы не памылілся ў гытым, сапраўды людзей прышло досыць шмат. Не так многа, як звычайна, але многа».
Святары сабора ў сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі падзяліліся на некалькі груп і праводзяць службы па адным тыдні і адмыслова ў масках. Потым групы мяняюца. Усё гэта — каб не захварэць усім святарам разам, кажа Георгій Рой.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…