Новости

Лукашэнка ўхваліў першы пакет мераў па падтрымцы эканомікі і сацсферы

Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падпісаў указ № 143 «Аб падтрымцы эканомікі». Дакумент прыняты па выніках нарады аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай працы эканомікі і сацыяльнай сферы краіны ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі, праведзенай 23 красавіка 2020 года, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Указ прадугледжвае падтрымку кампаній асобных галін эканомікі, найбольш пацярпелых ад пандэміі каранавіруса. Пералік такіх галін ёсць у дадатку да ўказа. У яго ўвайшлі:

  • апрацоўчая прамысловасць,
  • вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра,
  • аптовы і рознічны гандаль,
  • рамонт аўтамабіляў і матацыклаў,
  • транспартная паштовая і кур’ерская дзейнасць,
  • дзейнасць сухапутнага і трубаправоднага транспарту,
  • паслугі па грамадскаму харчаванню,
  • аперацыі з нерухомай і рухомай маёмасцю і інш.

Згодна з указам, прадугледжаны:

  • адтэрміноўкі і растэрміноўкі выплаты падатковых крэдытаў,
  • скарачэнне тэрміну вяртання з бюджэту розніцы паміж сумай падатковых вылікаў і агульнай сумай ПДВ,
  • індывідуальным прадпрымальнікам прадастаўляецца магчымасць пераходу на іншыя рэжымы падаткаабкладання і пераразліку адзінага падатку ў сувязі з часовым неажыццяўленні імі дзейнасці,
  • арэндныя вакацыі, мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы,
  • права мясцовым распарадчым і выканаўчым органам памяншаць маёмасныя падаткі.

Юрыдычным асобам і ІП — уласнікам маёмасці - рэкамендавана прадастаўляць арандатарам адтэрміноўку па аплаце арэнднай платы, а таксама змяншаць яе памер з улікам аб’ёму іх выручкі.

Абраны арганізацыяй парадак падатковага ўліку курсавых розніц можна змяніць адзін раз на працягу 2020 года, ён будзе дзейнічаць на працягу ўсяго падатковага перыяду.

Парушальнікаў законаў будуць зачыняць на тры месяцы

Міністрам аховы здароўя, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама старшыні Дзяржстандарту прадастаўлена права спыняць працу гандлёвага аб’екта, аб’екта грамадскага харчавання да ліквідацыі парушэнняў (але не больш чым на 90 дзён) у выпадку ўстанаўлення па выніках праверкі парушэнняў заканадаўства, кантроль за выкананнем якога адносіцца да кампетэнцыі адпаведнага ведамства. Дадзеная мера накіравана на павышэнне дысцыпліны ў рабоце суб’ектаў гаспадарання.

Што змянілася для наймальнікаў і работнікаў

Скарочаны мінімальны тэрмін папярэджання работнікаў аб змене наймальнікам істотных умоў працы (без памяншэння памераў аплаты працы). Да 3 месяцаў прадоўжаны тэрмін магчымага часовага пераводу работнікаў у сувязі з вытворчай неабходнасцю, з-за неспрыяльнага ўздзеяння эпідэміялагічнай сітуацыі, а таксама для замяшчэння адсутнага работніка.

Прадугледжана выплата дапамогі па бальнічным для тых, хто ажыццяўляе догляд дзіцяці да 10 гадоў, якія наведваюць садок ці школу, калі гэты дзіця адносіцца да кантактаў першага або другога ўзроўню.

У мэтах спрашчэння працэдур закупак заказчыкам прадастаўлена права на дзяржзакупкі з адной крыніцы (у аб’ёме, неабходным для забеспячэння патрэбнасці цягам 2 месяцаў) у выпадку, калі дагавор з ранейшым пастаўшчыком скасаваны.

Пастаўшчыкі, якiя не выканалi свае абавязацельствы і вымушаныя скасаваць дамову па аб’ектыўных прычынах, часова не будуць ўключацца ў спіс нядобрасумленных пастаўшчыкоў.

Ураду прадастаўлена права на прыняцце спецыяльнага часовага парадку ажыццяўлення дзяржзакупак, калі гэта спатрэбіцца з-за пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Курс для запазычанасцяў па энергарэсурсах замарожаны

Пагашэнне запазычанасці за энергарэсурсы ў замежнай валюце вызначаецца па курсе рубля, устаноўленаму Нацыянальным банкам на 31 снежня 2019 года да замежнай валюты, якая выкарыстоўваецца для разлікаў за энергарэсурсы.

Указам прадугледжваецца і шэраг іншых норм і палажэнняў, якія дазволяць падтрымаць працу суб’ектаў гаспадарання і захаваць працоўныя калектывы ва ўмовах замаруджвання эканамічнай актыўнасці, піша president.gov.by.

2 красавіка прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас казаў, што комплекс мер прадугледжвае падтрымку сектараў, у якіх працуюць каля 550 тысяч чалавек. Паводле яго слоў, прамыя меры бюджэтна-падатковай падтрымкі складуць каля 110 млн беларускіх рублёў. Ён таксама анансаваў другі пакет антыкрызісных мер, якія будуць тычыцца падтрымкі прамысловасці і будаўніцтва, піша t*t.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025