Па стане на 25 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 9590 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 1573 чалавек, памерлі 67 пацыентаў.
За суткі пацвердзілі 817 новыя выпадкі, гэта самы вялікі прырост з фіксаваных раней.
Усяго праведзена 139 295 тэстаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
З разліку на колькасць насельніцтва краіны, у Беларусі і суседніх краінах сітуацыя выглядае так:
- Беларусь: 1 019 выпадкаў на мільён, памерлі 67 чалавек,
- Расія: 467 выпадкаў на мільён, памерлі 615 чалавек,
- Украіна: 194 выпадкаў на мільён, памер 201 чалавек,
- Польшча: 288 выпадкаў на мільён, памерлі 499 чалавек,
- Літва: 511 выпадкаў на мільён, памер 41 чалавек,
- Латвія: 421 выпадкаў на мільён, памерлі 12 чалавек.
У свеце агульная колькасць захварэлых дасягнула 2 822 000 выпадкаў, 197 578 чалавек памерлі, 796 300 ачунялі ад хваробы.