Навіны

«Мы далі гэтаму месцу другое жыццё». У падвале на Савецкай адкрылася кафэ-пякарня

За паўгода новыя ўладальнікі зрабілі з закінутага сутарэння на Савецкай сучаснае кафэ-пякарню. Установа пад назвай «МаМма Mia» пачала працу 24 красавіка.

Кафэ знаходзіцца ў падвале на рагу вуліцы Савецкай пад крамай «Ратушны». Праект інтэр'ераў распрацавала тая ж фірма, якая распрацоўвала дызайн рэстарана «Бакст». У гэтых двух кафэ адзін уласнік — сям’я Гуліевых.

Гісторыя з адкрыццём пякарні ў падвале старадаўняга будынка выклікала жывое абмеркаванне ў гараджан. Некаторым не падабалася, што ўласнікі сталі прабіваць дадатковы ўваход у старадаўні склеп на тратуары пешаходнай вуліцы. Уласнік кафэ Ігар Гуліеў тлумачыў, як яму ўдалося атрымаць дазвол на такія працы.
А навуковы кіраўнік аб’екта Вадзім Гліннік распавядаў пра некаторыя праблемы прынятага рашэння. У выніку уласнікам усё ўзгаднілі і праз шэсць месяцаў пасля пачатку рамонту яны адчыніліся.

Чытайце таксама: «Новый вход — современное решение». Кто разрешил копать и пробивать стену в старинном подвале на Советской?

«Мы далі гэтаму месца другое жыццё і гэта не параўнаць з тым, што тут было раней — проста закінуты склеп, — расказвае намеснік кіраўніка кафэ Яўгенія Гаўрыцкая. — Самым складаным для нас было атрымаць узгадненне на працы. Працэс аднаўлення такога склепа ў гістарычнай частцы Гродна складаны і дарагі, але гэта было таго варта».

У кафэ вялікі выбар выпечкі. У меню ёсць круасаны, піражкі, кібіны (караімскія піражкі, папулярныя ў Літве), сінабоны, чабаты і вялікая дэсертная група.

«Меню будзе пастаянна мяняцца, усё будзе залежаць ад жаданняў кліентаў. У планах у нас яшчэ і выпечка розных відаў хлеба. З напояў пакуль кава, чай і булён. Да канца месяца ў нас з’явяцца ўзвар і морсы ўласнага прыгатавання», — дадала Яўгенія.

Установа разлічана на 14 пасадачных месцаў.

Час працы: з 09:00 — 21:00

Чытайце таксама: Уходит эпоха. Вместо «Колобков» в Гродно появится кафе с выпечкой

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025