Паркоўкі для інвалідаў уздоўж Віленскай больш няма: Вялікую Траецкую адкрылі для руху

Вялікую Траецкую адкрылі для руху, а паркоўку на вуліцы Віленскай для людзей з інваліднасцю прыбралі. Гэта «заслуга» аматараў паркавацца на месцах для інвалідаў, піша autogrodno.by

Нагадаем, паркоўка ўздоўж вуліцы Віленскай страціла статус агульнай ў канцы 2016 года, яе зрабілі даступнай толькі для інвалідаў. Яна была разлічана на 10 аўтамабіляў. Звычайных аўтамабілістаў запрасілі паркавацца на платнай, праз тратуар.

Хоць вісеў знак, паркоўка заўсёды была занятая аўтамабілямі звычайных гродзенцаў. Супрацоўнікі ДАІ глядзелі на гэта тры месяцы і даслалі эвакуатар. Парушальнікаў масава эвакуіравалі, але гэта не падзейнічала.

— Я часта кажу людзям, што тут нельга паркавацца і што ёсць абмежавальны знак. Але амаль усе кажуць: «Мы на некалькі хвілін і паедзем», — распавядаў актывіст.

У выніку парушальнікі «перамаглі». Паркоўку вырашылі ліквідаваць. Падчас рэканструкцыі Вялікай Траецкай і Віленскай з яе зрабілі ходнік.

Як распавялі АвтоГродно будаўнікі, ёсць і другая прычына ліквідацыі паркоўкі: часам прыпаркаваныя аўтамабілі напалову выступалі на праезную частку, што перашкаджала праезду тралейбусаў.

Нядаўна чытач Hrodna.life Антон Бажко прапанаваў гарадскім уладам стварыць новы прыпынак на вуліцы Віленскай — менавіта на гэтым месцы. На яго думку, гэта істотна спросціць перамяшчэнні ў цэнтры: з’явіцца прамежкавы прыпынак на адным з самых доўгіх перагонаў у горадзе («Дом Мураўёва» — «1-я паліклініка»). Ён складае 945 метраў, і перавышае адпаведныя нормы.

З боку вуліцы Горкага яшчэ вісіць «цэгла», але аўтамабілісты яе ігнаруюць. У выніку на вузкай вуліцы даводзіцца ўвесь час раз’язджацца з будаўнічай тэхнікай.

З боку каланчы праезд адкрыты.

Доступ да вялікай паркоўкі на вуліцы Дамініканскай — адкрыты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025