Пачынаць здымкі можна проста зараз. На фоне квітнеючых вішань старыя аўтамабілі хуткай дапамогі выглядаюць асабліва пераканаўча. Hrodna.life упэўніўся – выглядае не горш, чым у галівудскіх фільмах.
Яны ўжо не маюць колаў. Іх дзверы замыкаюцца “на палена”. Разбітае месцамі шкло ляжыць россыпам “брыльянтаў” у салонах. Каляровыя драты абвіваюць стойку зламанага руля. Над лабавым шклом – шэраг папяровых іконак. За краем абшывы тырчаць нікому не патрэбныя старыя грошы. Праз мутнае задняе шкло пазірае на свет пласмасавы чырвоны жук: “Божая кароўка, паляці на неба…”
Чытайце таксама: Кіроўца з Гродна расказаў, як хуткая дапамога працуе падчас пандэміі, якой быццам бы няма
Пастаўцеся ўважліва да парадаў медыкаў: часцей мыйце рукі і карыстайцеся санітайзерамі, насіце маскі і трымайце сацыяльную дыстанцыю. Калі можацце, заставайцеся дома.














