Новая лабараторыя пачне працаваць у абласной інфекцыйнай бальніцы ў канцы гэтага тыдня, піша grodnonews.by. Да гэтага ў вобласці працавала толькі адна лабараторыя з 25 па краіне.
Як распавяла начальніца галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Алена Кроткова, пры неабходнасці ёсць магчымасць адкрыць і трэцюю лабараторыю ў рэгіёне. Чакаецца, што з адкрыццём другой лабараторыі можна будзе паменшыць тэрміны атрымання вынікаў тэстаў і павялічыць колькасць абследаваных. Пры неабходнасці ёсць магчымасць стварыць і трэцюю лабараторыю ў рэгіёне.
Усяго, як паведамляла Мінздароўя 19 красавіка, у Беларусі працавала 25 лабараторый па тэставанні на COVID-19. Таксама на гэтым тыдні пачынаецца ўнядрэнне экспрэс-тэстаў ў амбулаторным і стацыянарным звяне.
Паводле дадзеных на 20 красавіка, у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 176 выпадкаў каранавіруса. Гэта па-ранейшаму менш, чым у іншых рэгіёнах:
- у Брэсцкай вобласці — 185,
- у Віцебскай — 1504,
- у Гомельскай — 322,
- у Гродненскай — 176,
- у Мінскай — 789,
- у Магілёўскай — 265,
- у Мінску — 3023.
Пацверджаныя выпадкі ёсць у Лідзе, у Слоніме ў супрацоўніцы БТІ і афіцэра ў вайсковай частцы. У рэанімацыі з падазрэннем на каранавірус знаходіцца Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. У Мастах каранавірус пацвердзілі ў супрацоўніка «Мастоўдрэў», піша gs.by. Тэсты працоўных АЭС у Астраўцы прызналі адмоўнымі, але хворыя ў раёне ёсць, піша ostrovets.by.
«Если „Мостовдрев“ закроют — будет баста!» Что говорят о коронавирусе в Мостах?
Ачаг каранавіруснай інфекцыі зарэгістравалі і ў Зэльве. Выпадак пацвердзіла 20 красавіка галоўны санітарны ўрач Зэльвенскага раёна Ганна Аляксеевіч, піша zelwa.by.