Адчынены два боксы з каўбасамі і хлебам ад СВК, дзве кропкі раённых філіялаў аблспажыўтаварыства. Прыватнікаў з мясам няма. Цэнтральны рынак у Гродне, на якім знайшлі каранавірус, працягвае працаваць.
20 красавіка стала вядома, што сярод адміністрацыі Скідзельскага рынку ёсць хворыя на COVID-19. Гэта пацвердзілі ў абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Як бачна на відэа, раніцай працоўнага дня 21 красавіка амаль усе месцы пустуюць. Відэа з hrodna.life падзяліліся супрацоўнікі рынку.
У боксах адкрыты магазін СВК ім. Сянько з каўбасамі (Абухава) і хлебны ад СВК «Прагрэс-Верцялішкі».
З мясных шэрагаў у зале працуюць дзве кропкі раённых філіялаў аблспажыўтаварыства, прыватных прадаўцоў няма. Гандлююць таксама дзве кропкі з каўбасамі, верагодна, прыватнікі, і дзве — з хлебабулачнымі вырабамі, адна з іх — грузінскі хлеб.
На другім паверсе адкрыты крамкі з прыправамі, арэхамі і прысмакамі.
Паводле інфармацыі ад крыніц на рынку, ужо на выходных некаторыя кропкі не заказвалі дастаўку свежай рыбы і мяса на гэты тыдзень, бо разумелі, што не змогуць прадаць тавар.
Паводле інфармацыі Hrodna.life, на каранцін сышоў дырэктар Скідзельскага рынку. Гэта можа быць звязана з тым, што ён кантактаваў з загадчыцай Грандзіцкага рынку, якая сышла на каранцін тыдзень таму. Там санэпідэмстанцыя закрыла ўнутрануюю частку рынка з харчовымі кропкамі.
На Скідзельскім таксама зачынілі закусачную, нібыта там захварэла адна з супрацоўніц. Жанчына родам з Абухава, уся яе сям’я ізаляваная. Пра гэта паведаміла крыніца, блізкая да сям'і жанчыны.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…