Па дадзеных на 21 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 6723 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Мінздароўя. Памерла 55 чалавек, ачунялі і выпісаныя 577 пацыентаў.
З пачатку лютага ў Беларусі праведзена 108 545 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. У кругласутачным рэжыме працуюць 25 лабараторый, адкрытыя як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.
За суткі пацвердзілі 459 новых выпадкаў. Па словах прэс-службы міністэрства рэгіёнах статыстыка па выяўленых выпадках істотна не змянілася.
Паводле дадзеных на 20 красавіка, у Гродзенскай вобласці было зарэгістравана 176 выпадкаў каранавіруса. Гэта па-ранейшаму менш, чым у іншых рэгіёнах. На дадзены момант у Гродзенскай вобласці ёсць толькі адна лабараторыя па правядзенні тэстаў на COVID-19, у канцы тыдня з’явіцца другая.
Пацверджаныя выпадкі ёсць у Лідзе, у Слоніме ў супрацоўніцы БТІ і афіцэра ў вайсковай частцы. Лідская абутковая фабрыка зачыненая на каранцін.
У рэанімацыі з падазрэннем на каранавірус знаходіцца Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. У Мастах каранавірус пацвердзілі ў супрацоўніка «Мастоўдрэў», піша gs.by. Тэсты працоўных АЭС у Астраўцы прызналі адмоўнымі, але хворыя ў раёне ёсць, піша ostrovets.by.
Ачаг каранавіруснай інфекцыі зарэгістравалі і ў Зэльве. Выпадак пацвердзіла 20 красавіка галоўны санітарны ўрач Зэльвенскага раёна Ганна Аляксеевіч, піша zelwa.by.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…