Увечары 18 красавіка падчас тушэння пажару ў прыватным доме ў Гродне знайшлі цела 72-гадовага гаспадара з цялеснымі пашкоджаннямі, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Іна Пазняк.
Праваахоўнікі затрымалі падазраванага. Ім аказаўся 47-гадовы прыяцель загінулага. Падазраваны быў п’яны.
“Выяўлена, што смерць мужчыны носіць крымінальны характар”, – адзначыла Іна Пазняк. Распачатая крымінальная справа па артыкуле “Забойства”. Па арт. 139 забойства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці гадоў.


