Справу разгледзела судовая калегія Гродзенскага абласнога суда 16 красавіка. Пакаранне пакінулі без зменаў. Абвінавачаная атрымала 2,5 гады ў калоніі-пасяленні, на 5 гадоў пазбаўленая права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем аўтамабілем, а таксама абавязаная выплаціць матэрыяльную кампенсацыю родным.
З прысуду выключылі два пункты: парушэнне п. 87.2 ПДР і змякчальную акалічнасць — прыняцце мер да згладжвання шкоды, нанесенай злачынствам. Пра гэта паведаміла маці загінулага Марыя Язерская.
Прысуд уступіў у законную сілу. Абвінавачаная можа абскардзіць яго Старшыні Гродзенскага абласнога суда і Старшыні Вярхоўнага Суда. Невядома, ці скарыстаецца яна такой магчымасцю.
З ёй звязацца не ўдалося.16 красавіка залу пасяджэння папрасілі пакінуць усіх, акрамя фігурантаў справы. Як патлумачыў супрацоўнік суда, «у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне». Ён распавёў, што суды атрымалі рэкамендацыю не дапускаць вялікай колькасці людзей тыдзень-паўтара да таго дня. Кожны суд на гэты конт прымае рашэнні самастойна.
Аварыя адбылася ў 2016 годзе. Як пісаў AutoGrodno.by, 22-гадовая дзяўчына за рулём «Мерседэса» ехала з боку Паўднёвага рынку і паварочвала налева. Скутэрыст рухаўся з кальца Славінскага-Перамогі прама, калі яму не саступіў дарогу аўтамабіль. ДТЗ адбылося ў 10:37 на скрыжаванні Індурская шаша — Кабяка. 32-гадовы кіроўца скутэра быў у шлеме, аднак ад атрыманых траўмаў памёр на месцы аварыі.
Справу спынілі за адсутнасцю складу злачынства, потым зноў аднавілі. Праз тры гады пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да вадзіцеля «Мерседэса». Ёй было прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле 317 КК РБ. Бацька загінулага ў свой час шукаў сведкаў, стоячы на месцы аварыі з плакатам. Сям’я загінулага казала пра тое, што вінаватую аварыі «крышуюць», пра адсутнасць следчых эксперыментаў і недастатковы пошук сведак. Дзяўчына да мая 2019 года не размаўляла з журналістамі, а потым расказала сваю версію падзей Hrodna.life.
Прысуд па справе аб аварыі са смяротным зыходам з удзелам скутэрыста вынеслі 20 жніўня 2019 года. Дзяўчына-вадзіцель «Мерседэса» атрымала 2,5 гады ў калоніі-пасяленні і на 5 гадоў была пазбаўленая права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем аўтамабілем.
Яе судзілі па ч.2 арт.317 КК і прызналі вінаватай у парушэнні правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Яна павінна была заплаціць кампенсацыю пацярпелым — па 10 000 рублёў маці, бацьку і ўдаве, і 15 000 — сыну загінулага. А таксама аплаціць судовыя выдаткі і юрыдычную дапамогу, атрыманую пацярпелымі.
Яны адправілі апеляцыйныя скаргі ў абласны суд. 29 кастрычніка 2019 пачаўся разгляд.
Абвінавачаная Дар’я прасіла адмяніць прысуд і прызнаць яе невінаватай. Грамадзянскі адказчык — яе муж — прасіў падзяліць грашовую кампенсацыю паміж ім і ўладальнікам скутэра, на якім перасоўваўся загінулы. Пацярпелыя прасілі даць абвінавачванай максімальны тэрмін па артыкуле — пяць гадоў. І павялічыць грашовыя кампенсацыі бацькам, удаве і дзіцяці загінулага: кожнаму заплаціць па 30 000. Таксама яны прасілі прыбраць з матывіровачнай часткі прысуду змякчальныя абставіны — аказанне дапамогі і прызнанне сваёй віны. Апошняе таксама прасіў пракурор.
Абласны суд пакінуў прысуд суда Кастрычніцкага раёна без зменаў. Ён не задаволіў апеляцыйныя скаргі абвінавачанай і пацярпелых, а таксама грамадзянскага адказчыка. Не задаволілі і пратэст пракурора.
Абвінавачаная накіравала скаргу ў Вярхоўны суд. У пачатку 2020 года яе разгледзелі і знайшлі ў справе парушэнні, таму прысуд адмянілі і прызначылі новы разгляд.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…