Навіны

Лукашэнка расказаў, як супрацоўніка ягонай адміністрацыі правяралі на каранавірус

У час візыту ў царкву ў вёсцы Малыя Ляды ў Смалявіцкім раёне 19 красавіка Аляксандар Лукашэнка расказаў пра тэст на каранавірус у супрацоўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, піша С**бода.

Пра гэта не паведамлялася асобна, але ў перадачы «Контуры» дзяржаўнага тэлеканала АНТ на 35-й хвіліне чуваць такія словы Лукашэнкі:

«Майце на ўвазе, што вялікая праблема ў нас — тэставаньне, — казаў Лукашэнка аднаму са сьвятароў. — Сёньня пратэставалі — хворы, пайшлі — здаровы».

Пасьля гэтага Лукашэнка азірнуўся і паказаў на кіраўніка сваёй адміністрацыі Ігара Сергеенку:

«Во, жывы, — сказаў ён пра Сергеенку. — У яго ў прыёмнай чалавек захварэў. Жывы, здаровы! І пратэставалі, усё нармальна. А то — гвалт, паміраюць! — і іншае. Калі не захочаш памерці і будзеш лячыцца і хацець жыць, то будзеш жыць. А калі будзеш шарахацца ад кожнага гуку…»

З цытаты не зразумела адназначна, ці Лукашэнка казаў пра хворага на COVID-19. Але, паводле дыктара, гаворка перад гэтым ішла менавіта пра сытуацыю з каранавірусам у Беларусі.

Лукашэнка таксама агучыў чарговы «сродак супраць каранавірусу». Раней ён ня раз называў такія «сродкі»: лазьню, гарэлку, трактары, хакей, тлустую ежу, козаў… Цяпер расказаў наступнае:

«Учора мне лекары сказалі, што пры ўльтрафіялеце, сонечным сьвятле вірус гіне, — заявіў Лукашэнка. — Дык чаго мы хаваем людзей у крэматорыі гэтыя? То ў вас там дом, вы выйшлі ці я выйшаў, падыхаў сьвежым паветрам. А ў 20-павярховым доме як чалавеку? Дык вы ж на вуліцу ходзіце, а іх жа зачынілі».

Сусьветная арганізацыя здароўя (WHO) сьцьвярджае: ні сонечныя прамяні, ні цёплае надвор’е не зьяўляюцца сродкамі ад каранавірусу. Захварэць на COVID-19 магчыма незалежна ад таго, наколькі сонечнае ці сьпякотнае надвор’е, засьцерагае WHO.

***

На афіцыйных здымках з храму відаць, што Аляксандар Лукашэнка падыходзіць блізка да шматлікіх людзей, у тым ліку дакранаецца іх рукамі. Ніводнага чалавека ў мэдычнай масцы на фота і відэа з храма не відаць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025