Паводле дадзеных на 18 красавіка ў Беларусі на стацыянарным лячэнні знаходзіцца 3282 чалавекі, 45 чалавек памерлі (тры новыя смерці за суткі).
Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, ачунялі і выпісаныя 458 пацыента. У дачыненні да 510 праводзіцца ўдакладняльная дыягностыка.
Напярэдадні, 17 красавіка паведамлялася, што агульная колькасць тых, хто захварэў, — 4779, з іх ачунялі і выпісаныя — 342 пацыенты. На 18 красавіка дакладных дадзеных па агульнай колькасці заражаных прэс-служба міністэрства не апублікавала, а калі прасумаваць ўсе вядомыя ад ведамства лічбы, выходзіць, што выпадкаў стала на 484 менш.
Усяго праведзена 92 709 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, тэставанне праводзяць у 25 лабараторыях, адкрытых як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.