У Гродне з’явіцца яшчэ адзін гандлёва-адміністрацыйны комплекс

На вуліцы Магістральнай з’явіцца новы офісны будынак. Гэта будзе пяціпавярховы маналітны будынак агульнай плошчай 6800 квадратных метраў. Два паверхі будынка аддадуць для размяшчэння гандлёвых буцікаў, тры паверхі - пад офісы. Пра гэта распавёў grodnonews.by галоўны архітэктар праекта Генадзь Гарбачоў.

Будынак размесціцца на плошчы амаль два гектары зямлі. Тут уладкуюць адкрытую паркоўку прыкладна на 100 аўтамабіляў і гаражы-боксы.

Працы пачаліся ў гэтым годзе ўласнікам зямельнага ўчастка — ААТ «Гроднажылбуд». Праектнае ўпраўленне акцыянернага таварыства распрацавала праект сучаснага адміністрацыйна-дзелавога цэнтра. Тэрмін здачы аб’екта — 2021 год. Хутчэй за ўсё, ААТ «Гроднажылбуд» выставіць яго на продаж.

Будынак «будуюць» ўжо дзесяць гадоў

Дзесяць гадоў таму «Гроднааблсельбуд» вырашыў узвесці на вуліцы Магістральнай новы офісны будынак. Праектам у ім былі прадугледжаны велізарная канферэнц-зала і ўласнае кафэ. Аднак будаўніцтва было замарожана.

Фота: grodnonews.by

Што яшчэ хутка з’явіцца ў Гродне?

Спортивный комплекс для игровых видов спорта появится в Гродно

В Гродно появится долгожданная площадка для скейтеров

Что нового появится весной в районе Большой Троицкой?

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025