На вуліцы Магістральнай з’явіцца новы офісны будынак. Гэта будзе пяціпавярховы маналітны будынак агульнай плошчай 6800 квадратных метраў. Два паверхі будынка аддадуць для размяшчэння гандлёвых буцікаў, тры паверхі - пад офісы. Пра гэта распавёў grodnonews.by галоўны архітэктар праекта Генадзь Гарбачоў.
Будынак размесціцца на плошчы амаль два гектары зямлі. Тут уладкуюць адкрытую паркоўку прыкладна на 100 аўтамабіляў і гаражы-боксы.
Працы пачаліся ў гэтым годзе ўласнікам зямельнага ўчастка — ААТ «Гроднажылбуд». Праектнае ўпраўленне акцыянернага таварыства распрацавала праект сучаснага адміністрацыйна-дзелавога цэнтра. Тэрмін здачы аб’екта — 2021 год. Хутчэй за ўсё, ААТ «Гроднажылбуд» выставіць яго на продаж.
Будынак «будуюць» ўжо дзесяць гадоў
Дзесяць гадоў таму «Гроднааблсельбуд» вырашыў узвесці на вуліцы Магістральнай новы офісны будынак. Праектам у ім былі прадугледжаны велізарная канферэнц-зала і ўласнае кафэ. Аднак будаўніцтва было замарожана.