Плюс 575 за суткі. У Беларусі зарэгістравана 4779 чалавек з каранавірусам

Па стане на 17.04.2020 у Беларусі зарэгістравана 4779 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. Ачунялі і выпісаны — 342 пацыента, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Памерлі 42 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Праведзена 86 тыс. 813 тэстаў на каранавірус. Для правядзення тэсціравання задзейнічана 24 лабараторыі, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.

Заражаныя: 4779 (+575)

Ачунялі: 342

Памерлі: 42 (+2)

У Беларусь паступілі экспрэс-тэсты

Пробная партыя экспрэс-тэстаў на антыцелы да каранавіруса паступіла ў Беларусь 17 красавіка. Яны павінны прайсці апрабацыю, таму масавага выкарыстання іх не плануецца да атрымання вынікаў. Потым, магчыма, экспрэс-тэсты паступяць у продаж.

Вайскова-транспартны самалёт Іл-76 МД з 32 т гуманітарнага грузу на борце прыбыў з Пекіна на аэрадром Мачулішчы пад Мінскам, паведамляе БЕЛТА. У складзе грузу — экспрэс-тэсты, рэспіратары, медыцынскія маскі, пульсаксіметры, медыцынскія ахоўныя касцюмы, ахоўныя акуляры, інфрачырвоныя тэрмометры, аднаразовыя медыцынскія пальчаткі. Агульная сума медыцынскай гуманітарнай дапамогі, аказанай кітайскімі кампаніямі, склала каля $ 1,64 млн.

Ці можа бессімптомны каранавірус прывесці да смерці?

Не. Бессімптомны — гэта проста пацыент, у якога тэст на каранавірус даў станоўчы вынік, але пры гэтым чалавек адчувае сябе добра, без праявы хваробы.

Што ў суседзяў?

У Расіі - 32 008 заражаных;

Ва Украіне — 4 662;

У Польшчы — 8 214;

У Літве — 1 149;

У Латвіі-682.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025