Беларускім медыкам даплацяць за працу з COVID-19. Колькі яны атрымаюць?

Сталі вядомыя падрабязнасці падпісанага Прэзідэнтам Беларусі ўказа «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя».

У адпаведнасці з дакументам, медыцынскім работнікам за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі, устаноўлена штомесячная надбаўка, памер якой дыферэнцыраваны па арганізацыях і катэгорыях работнікаў, паведамляе БЕЛТА.

У арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам у амбулаторных умовах і ў Рэспубліканскім цэнтры арганізацыі медыцынскага рэагавання штомесячная надбаўка ўрачам складзе Br1 тыс., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — Br500, іншым работнікам — Br300.

У інфекцыйных аддзяленнях, прыёмных аддзяленнях бальнічных арганізацый аховы здароўя, санітарна-эпідэміялагічных арганізацыях аховы здароўя, якія ажыццяўляюць мерапрыемствы ў ачагах інфекцыі, на памежных пераходах, санітарна-каранцінных пунктах, лабараторныя даследаванні на вірусныя інфекцыі, у лабараторыях арганізацый аховы здароўя і РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у патолагаанатамічных аддзяленнях, у рэнтгенаўскіх аддзяленнях (кабінетах), у аддзяленнях (кабінетах) рэнтгенаўскай кампутарнай тамаграфіі штомесячная надбаўка лекарам складзе Br1, 5 тыс., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — Br1, 3 тыс., іншым работнікам — Br900.

У аддзяленнях анастэзіялогіі і рэанімацыі, інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, у арганізацыях аховы здароўя службы хуткай медыцынскай дапамогі штомесячная надбаўка лекарам складзе Br3 тыс., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — Br2 тыс., іншым работнікам — Br1 тыс.

У аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі, лабараторыях арганізацый аховы здароўя, задзейнічаных у выкананні даследаванняў на вірусы, работнікі якіх пераведзеныя на закрыты 3-зменны рэжым працы, штомесячная надбаўка ўрачам складзе Br4 тыс., медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — Br3 тыс., іншым работнікам — Br1, 5 тыс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025