Арганізацыям, якія займаюцца адключэннем гарачай вады, рэкамендавалі перанесці тэрміны. Адключэнні вады павінны былі пачацца як раз у час прагназаванага піку эпідэміі каранавіруса. У Гродне — з 13 траўня.
Сапраўды, цяпер ёсць праблема, і па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў будзем рэкамендаваць перанесці тэрміны, напрыклад, на верасень. Але прафілактыка ўсё роўна павінна праводзіцца, бо гэта залог бяспекі ў зімовы перыяд, — распавёў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла.
Капітальныя рамонты пераносіць не плануюць, але пэўныя абмежаванні ўсё ж ўведзеныя: рабочым парэкамендавалі пачакаць з працамі ў кватэрах, каб мінімізаваць кантакты з насельніцтвам.
У Гродне гарачую ваду мусілі пачаць адключаць з 13 траўня — з мікрараёнаў Дзевятоўка, Грандзічы, раёна вуліц Мендзялеева, Шчорса і Пралетарскай.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…