Калі захварэюць дактары, то хто будзе ратаваць нас? Валанцёры Гродна адкрылі збор сродкаў на molamola.by на дапамогу медыкам у барацьбе з COVID-19.
Таму што пацыентаў можа быць шмат і медыкі не ведаюць, колькі можа спатрэбіцца сродкаў індывідуальнай абароны, масак, рэспіратараў, абаронных экранаў і касцюмаў, сродкаў дэзінфекцыі і гэтак далей. І таму медыкі прымуць любую дапамогу ад шчырага сэрца.
«Мы, каманда гарадзенскіх валанцёраў, стараемся дапамагчы нашым медыкам, якія зараз ратуюць нас на першай лініі вагню ў барацьбе з эпідэміяй. Бо калі захварэюць яны, то хто будзе лячыць нас? Акрамя гэтага, мы праводзім інфармацыйную кампанію: расклейваем па горадзе ўлёткі з парадамі для сталых людзей, як перажыць каранавірус.
І цяпер мы хацелі б папрасіць вас аб дапамозе. Мы працуем з камандай Хакерспейс, якія па-валанцёрску робяць абаронныя экраны, у нас ёсць валанцёры, гатовыя шыць маскі і абаронныя касцюмы для нашых медыкаў.
Але на выраб усяго гэтага патрэбны матэрыялы і грошы. Як патрэбны грошы на сродкі дэзінфекцыі, рэспіратары, бахілы, друк інфармацыйных улётак і іншае. Калі вы разумееце, як усё зараз няпроста, і хочаце дапамагчы медыкам (на самай справе кожнаму з нас), просім падтрымаць нашу валанцёрскую ініцыятыву рублём, а таксама запрашаем далучыцца да нашай каманды".
Каб паўдзельнічаць у працы, можна далучыцца да тэлеграм-чата гарадзенскіх валанцёраў: https://t.me/k28chat. Тут збіраецца ўся інфармацыя пра патрэбы медыкаў Гродна і Гарадзенскай вобласці на бягучы момант. У ім можна прапанаваць дапамогу альбо папрасіць яе.
Дапамога можа быць любая: збіраць абаронныя экраны, прывезці тканіну для вырабу масак, расклеіць інфармацыйныя ўлёткі на сваёй вуліцы ці раёне і г. д.
Альбо патэлефанаваць па нумары +37 529 2 663 803.
«У нас ёсць адзіная кропка, дзе мы збіраем ад жадаючых падзяліцца дапамогай дэзсродкі, тканіну для масак, сродкі індывідуальнай абароны і гэтак далей. Адрас: вул. Кірава, 3 (Цэнтр гарадскога жыцця).
Калі вы медык і вам ці вашай установе патрэбна дапамога, напішыце нам ці пазваніце, мы будзем старацца дапамагчы.
Мы шмат зрабілі, але разам з вамі і з вашай падтрымкай зробім яшчэ больш", — кажуць арганізатары.
Па стане на 14 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 3281 выпадак каранавіруса, 33 чалавекі памерлі.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…