У Беларусі зарэгістраваны 3281 выпадак каранавіруса. Частка пацыентаў лечацца дома

Па стане на 14 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 3281 чалавек з афіцыйна пацверджанай каранавируснай інфекцыяй. Памерлі 33 пацыенты.

Як паведаміла сёння прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, шпіталізаваны 2444 чалавекі: у астатняй часткі пацыентаў захворванне COVID-19 працякае ў лёгкай форме і яны лечацца амбулаторна. 57 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

За апошнія суткі дыягнаставана 362 новыя выпадкі (прырост усяго 13% супраць нядаўніх 30−39%), памерлі 4 чалавекі.

13 красавіка, учора, паведамлялася, што пасля праходжання лячэння ачунялі і выпісаныя 203 чалавекі. Па звестках на 14 красавіка, не ў шпіталі знаходзяцца 804 чалавекі з зарэгістраваных выпадкаў. Пакуль застаецца незразумелым, як Міністэрства аховы здароўя цяпер ўлічвае выпісаных: ці адпраўляе дадому для самаізаляцыі пацыентаў з подвержденным тэстам, але без пнеўманіі.

— Я думаю, што ў бліжэйшы час мы зробім нарматыўны дакумент Міністэрства аховы здароўя, які дазволіць грамадзянам з бессімптомным цячэннем ці лёгкім цячэннем каранавіруснай інфекцыі пры ўмове магчымасці поўнай самаізаляцыі знаходзіцца дома, — паведаміла 12 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан в эфире СТВ.

Таксама з 8 красавіка перасталі шпіталізаваць кантакты 1-га ўзроўню. Іх абавязваюць самаізалявацца дома з афармленнем лістка непрацаздольнасці, і адпраўляюць у так званыя кантактныя цэнтры, толькі калі магчымасці для самаізаляцыі няма.

Сітуацыя ў суседніх краінах на 14 красавіка

Літва: 1070 выпадкаў, 101 выпісаны, 24 смерці;
Латвія: 657 выпадкаў, 16 выпісаны, 5 смерцяў;
Польшча: 7 049 выпадкаў, 618 выпісаны, 245 смерцяў;
Расія: 21 102 выпадкі, 1694 выпісаны, 170 смерцяў;
Украіна: 3 372 выпадкі, 119 выпісаны, 98 смерцяў.

Чытайце таксама: Страны-члены ЕС могут закрыть границы до сентября

На 14 красавіка ў Беларусі праведзена 71 875 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для правядзення тэставання задзейнічана 17 лабараторый.

З тэстамі ёсць праблемы

Тым часам па ўсім свеце спецыялісты адзначаюць да 30% памылковаадмоўных тэстаў на COVID-19. Такая сітуацыя павышае рызыку развіцця цяжкай формы захворвання. У Расіі дэпартамент аховы здароўя Масквы разаслаў паведамленне кіраўнікам паліклінік пра тое, што «паводле дадзеных рэферэнсных лабараторый, назіраецца значная колькасць выпадкаў памылковаадмоўных вынікаў тэставання на наяўнасць COVID-19»: «У сувязі з гэтым існуюць высокія рызыкі развіцця цяжкіх формаў захворвання», піша kommersant.ru. Таксама аб праблеме заявілі амерыканскія лекары: у вялікай колькасці пацыентаў ёсць відавочныя сімптомы каранавіруса, але тэсты даюць адмоўны вынік. Спецыялісты апісваюць дзве асноўныя прычыны: тэсты на COVID-19 не былі дастаткова добра падрыхтаваны і выпускаліся ў спешцы; персанал, накіраваны на ўзяцце матэрыялу, не заўсёды належным чынам навучаны гэтай працэдуры, паведамляе bloomberg.com.


Хуже России и Украины: как коронавирус раcпространяется в Беларуси и соседних странах

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025