Новости

У гродзенскай «Галактыцы» наладзілі вытворчасць ахоўных масак

У гродзенскім моладзевым цэнтры «Галактыка» арганізавалі цэлы цэх па пашыве ахоўных масак.

— «Галактыка», на жаль, зачынілася ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Мы вырашылі не губляць час і здалі памяшканне ў арэнду гродзенскай фірме, якая займаецца вытворчасцю масак. З арганізацыяй заключаны дагавор арэнды. Калі я нічога не блытаю, у клубе іх пакуюць, — сказаў «Анлайнеру» дырэктар ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры» Уладзімір Сацюк. Клуб «Галактыка» належыць Гродзенскаму цэнтру культуры.

У пачатку красавіка Беларусь сутыкнулася з недахопам сродкаў абароны. Маскі, антысептык і нават папацетамол зніклі з аптэк, а калі былі, то на іх значна выраслі цэны. Пашывам масак заняліся многія прадпрыемствы, для якіх гэта не профільная дзейнасць, напрыклад фірма «Макей», якая робіць сувеніры са скуры. Свае магутнасці на пашыў масак перавялі і іншыя рэзідэнты СЭЗ «Гроднаінвест», напрыклад «Контэ Спа».

Некаторыя спрабавалі зарабіць на ажыятажы. Гарадзенец скупіў маскі і дэзінфектара і прадаваў іх з нацэнкай праз інтэрнэт.

З недахопам сродкаў абароны сутыкнуліся і бальніцы, аднак афіцыйна пра гэта не гавораць. Неафіцыйна медыкі паведамляюць пра тое, што маюць патрэбу ў дапамозе.

Чытачы Hrodna.life паведамлялі, што ў сярэднім абыходзілі 6 аптэк (рэкорд — 18), перш чым знаходзілі маскі або антысептык. Некаторыя так іх і не знайшлі.

Улады абяцалі, што маскі з’явяцца ў аптэках на гэтым тыдні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025