Краіны-члены ЕС могуць закрыць межы да верасня, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на BFMTV.
Аб тым, што еўрапейскія лідары з-за сітуацыі з каранавірусам не плануюць адкрываць межы сваіх краін мінімум да верасня, распавёў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас відэаканферэнцыі з кіраўнікамі прафсаюзаў.
Макрон адзначыў, што такія меры неабходныя ў асноўным з-за таго, што ў розных дзяржавах сітуацыя з COVID-19 развіваецца па-рознаму.
Нагадаем, раней Еўракамісія рэкамендавала краінам Шэнгенскай зоны падоўжыць тэрмін дзеяння абмежаванняў на неабавязковыя паездкі ў Еўразвяз да 15 мая.