Калі Боні і Клайд, знакамітая амерыканская пара рабаўнікоў, убачылі «Ford V8», усе астатнія машыны перасталі для іх існаваць. У злачынным свеце нават хадзілі чуткі, быццам бы Клайд адправіў Генры Форду ліст аб тым, што «V8 прымусіў ўсе астатнія аўтамабілі паблякнуць перад ім».

Здымачная група tvgrodno.by адправілася ў Ліду, каб расказаць вам пра адну з мадыфікацый «Ford V8» 30-х гадоў. Яны пераканаліся, што ўсе астатнія машыны на сучасных дарогах і праўда блякнуць перад гэтым аўтамабілем.