Аналіз тэстаў на каранавірус робяць ў 17 лабараторыях краіны. Па стане на 12 красавіка праведзена больш за 64 000 аналізаў. Станоўчы вынік выявілі ў 2578 чалавек, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Мінздароўя.

У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 50 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Пасля праходжання лячэння паправіліся і выпісаныя 203 чалавекі. Памерла 26 пацыентаў.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life