На 11 красавіка лабараторна пацверджаны 301 выпадак заражэння медыкаў. Больш за ўсё захварэлых — у Віцебску і Мінску, у іншых рэгіёнах — адзінкі, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.
— Там, дзе клінікі былі перапрафіляваны загадзя — менш заражаных. Нашы прадпрыемствы зараз працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, таксама будзе некалькі вялікіх паставак з-за мяжы — за кошт наступнага тыдня мы нарасцім запас спецадзення для медыкаў.
Таксама адзначу, што пра кожнага выпадку мы праводзім эпідрасследаванні. Медыкі падчас любога такога эпідэмічнага ўздыму заўсёды былі на перадавой. Што тычыцца самаадчування хворых — на сённяшні дзень вялікая частка медработнікаў адчувае сябе добра, тыя, якія маюць клінічныя праявы — вядома ж, атрымліваюць лячэнне, — паведамляе Уладзімір Каранік, міністр аховы здароўя РБ.