Мінздраў тлумачыць, хто з’яўляецца кантактамі першага і другога ўзроўняў па каранавірусе

Да кантактаў першага ўзроўню адносяцца тыя, у каго быў цесны кантакт з заражаным COVID-19. Гэта людзі, якія пражываюць у адной кватэры, аднакватэрным доме, пакоі (блоку) інтэрната, санаторна-курортнай і аздараўленчай арганізацыі, установе закрытага тыпу, нумары гасцініцы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

А таксама гэта вучні аднаго класа або групы, настаўнікі ва ўстановах адукацыі; супрацоўнікі, якія працуюць у адным памяшканні; пацыенты, якія знаходзяцца ў адной палаце ў арганізацыі аховы здароўя; медработнікі, якія аказвалі дапамогу пацыенту без камплекта біялагічнай абароны.

Да кантактаў першага ўзроўню таксама адносяцца пасажыры, якія знаходзіліся з пацыентам ў адным купэ (купэйны, спальны вагон або СВ) і адным адкрытым пасажырскім адсеку (плацкартны вагон) альбо якія займалі ў самалёце або іншым транспарце месца ў межах двух шэрагаў крэслаў ад месца, дзе сядзеў хворы на COVID-19.

Што тычыцца кантактаў другога ўзроўню, то гэта асобы, якія мелі магчымы кантакт з захварэлым COVID-19 па месцы пражывання, вучобы, працы, аказання меддапамогі і інш. Акрамя таго, гэта работнікі арганізацый аховы здароўя, якія аказвалі меддапамогу пацыенту з выкарыстаннем камплекта біялагічнай абароны.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 10 красавіка 2020 года № 36. Пастанова ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Контакты первого уровня госпитализировать больше не будут. За нарушение самоизоляции — штраф или тюрьма

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025