У Беларусі працягнулі школьныя канікулы да 18 красавіка. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў тэлеграм-канале «Пул першага».
Раней тэрміны вясновых канікул былі падоўжаны на 6 дзён — з 6 па 11 красавіка ўключна.
«З улікам цяперашняга эпідэміялагічнага становішча, сезонным уздымам захворвання па вострых рэспіраторных вірусных інфекцыях, грыпе, іншых інфекцыях і неабходнасці стабілізацыі становішча кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова Мінадукацыі і Міністэрства аховы здароўя аб працягу вясновых канікул ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да 18 красавіка», — цытуе адміністрацыю прэзідэнта n*.by.
Чацвёртая чвэрць пачнецца 20 красавіка і працягнецца да 30 мая. Навучальны год падаўжаць пакуль не плануюць.