11 красавіка ў Гродне павінна была адбыцца вялікая сустрэча матацыклістаў - больш за сотню мотабратоў збіраліся сустрэцца на пляцоўцы ДАІ і праехаць вялікай калонай па горадзе. Сёння арганізатары паведамілі «АўтаГродна», што планы памяняліся.
Міхаіл «Мядзведзь» з клуба NASHORN MCC паведаміў:
«Паважаныя матацыклісты!
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай, звязанай з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, NASHORN MCC паведамляе аб адмене запланаванага на 11 красавіка адкрыцця мотасезона 2020 года ў г. Гродна.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!"