Яшчэ два новых выпадкі каранавіруса зафіксавана ў Гродне. Агульная колькасць выпадкаў у вобласці з 11 сакавіка павялічылася да васьмі. Пра гэта паведамілі падчас планёркі ў гарвыканкаме у аўторак, 7 красавіка, піша vgr.by.
Два новых пацыента з пацверджаным дыягназам шпіталізаваны ў Гродзенскую інфекцыйную бальніцу. Гэта пажылыя жыхаркі Гродзенскага раёна, якія вярнуліся з санаторыя, што знаходзіцца ў Мінскім раёне. Там яны, хутчэй за ўсё, і заразіліся.