Няшчасны выпадак адбыўся 5 красавіка прыкладна ў 19.00. Падчас палёту на параплане 46-гадовы мужчына ўпаў у возера Бросты недалёка ад мікрараёна Альшанка і патануў.

Мужчына зваліўся ў возера разам з парапланам, які важыць каля 40 кг. Ён быў прышпілены, шанцаў хутка выплыць амаль не было. На месца здарэння ратавальнікі прыбылі аператыўна, але выратаваць парапланерыста не ўдалося. Мужчыну дасталі з вады ўжо без прытомнасці.

Прычыны падзення высвятляюцца. Калегі загінулага кажуць, што ён лётаў даўно.

У загінулага засталіся жонка і дзеці.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life