Рэстараны, кафэ і бары ў Гродне абмяжоўваюць час працы або часова зачыняюцца. Дыскатэкі працуюць да 23.00, дзейнасць кальянных абмежаваная. Тым часам многія заклікаюць падтрымаць лакальны бізнес і любімыя месцы, каб пасля каранціну вы зноў маглі хадзіць туды. Установы, у сваю чаргу, уводзяць зніжкі ці інакш імкнуцца прыцягнуць наведвальнікаў.

Хто часова закрыўся?

Сышлі на канікулы: бар “Корица”, кавярня “Віленская” (былая “Ці&Кава”), “Чабурэчная” на Віленскай, рэстаран “Бакст”, бар “Куба”, рэстабар “Гранат”, фастфуд “Club Kebab”, творчы каворкінг “Найла”.

Кавярні “Наша Кава” і “Справа”

Кавярня працуе з новым графікам – з 10.00 да 22.00 штодня. “Гасцей зусім няшмат, чэргаў няма, таму мы працуем не толькі ў фармаце “з сабой”, але і ў звыклым рэжыме. У нас ёсць антысептык, мы суперчаста дэзінфікуем паверхні, дзвярныя ручкі, выключальнікі, рэгулярна праветрываем памяшканне і просім вас трымаць дыстанцыю”, – пішуць супрацоўнікі.

“Наша Кава” на знізіла коштаў. Замест гэтага кавярня пералічвае 20% выручкі ад продажаў на вынас на збор грошай на куплю сродкаў індывідуальнай абароны лекарам. Купляючы каву ў іх, вы дапамагаеце змагацца з пандэміяй.

Таксама ў “Нашай Каве” запусцілі дастаўку кавы, дэсертаў, круасанаў і кававага зерня.
Ежу можна замовіць і з другой установы гэтай сеткі – кавярні “Справа”. У пешай даступнасці ад кавярняў дастаўка бясплатная, па горадзе – 2 рублі, пры замове ад 10 рублёў бясплатна. Дастаўшчык будзе ў пальчатках, у яго ёсць антысептык.

Што здарылася з кафэ і барамі Гродна з-за каранавіруса: зніжкі, скарочаны час і нават закрыцці

Кавярня “Просто кофе”

На ўсе дэсерты з сабой – зніжка 20%. І, вядома, у кафэ ёсць антысептык.

Кавярня “Проходная”

На ўсе пазіцыі меню – зніжка 25 %.

Кавярня “Джэзва”

Меню з сабой – са зніжкай 20%.

Рэстабар “Rozmarin”

У дастаўцы дзейнічае зніжка – 15%. Зніжка на вынас – 25%.

Кавярня “Кофе Саунд”

Тут павялічылі дыстанцыю паміж столікамі. Рэкамендуюць браць каву з сабой і апрацоўваць рукі антысептыкам, які тут ёсць.

Этнакрама “Цудоўня”

Крама арганізавала бясплатную дастаўку па Гродне сваімі сіламі. Па Беларусі тавары з “Цудоўні” даставіць пошта.

Тайм-кафэ “Портал”

Тут адмянілі ўсе мерапрыемствы, але арэндаваць памяшканне пад вашу адказнасць вы можаце.

Што здарылася з кафэ і барамі Гродна з-за каранавіруса: зніжкі, скарочаны час і нават закрыцці

Бар “Craft”

Бар змяніў час працы: у панядзелак тут закрыта, у іншыя дні ён працуе з 18.00 да апошняга кліента, але мінімум да 1.00.

Вадкае мыла ў прыбіральні замянілі медыцынскім антыбактэрыйным сродкам, кожнаму наведвальніку дадаткова прапануецца апрацаваць рукі антысептыкам, усе паверхні рэгулярна праціраюць дэзінфікуючым сродкам.

Па жаданні кліента напой могуць падаць у аднаразовым пластыкавым кубачку. Посуд мыюць адмысловым дэзінфікуючым сродкам. Пол таксама мыюць антыбактэрыйным сродкам, што выкарыстоўваюцца ў бальніцах і паліклініках.

бар craft крафт карантин коронавирус

Чытайце таксама: Успеть, пока не растаяла рюмка. В Гродно открылся первый “крафтовый” бар


Бар “Фарадэй”

Бар павялічыў колькасць прыборак. Дзвярныя ручкі і паверхні часта праціраюцца дэзінфектарамі. Праверылі магутнасць вентыляцыйных сістэм. Супрацоўнікі з прыкметамі любых захворванняў працаваць не будуць.

Для тых, хто замаўляе з сабой, ёсць зніжка 20%. Бар гатовы да павелічэння заказаў на дастаўку.

Што здарылася з кафэ і барамі Гродна з-за каранавіруса: зніжкі, скарочаны час і нават закрыцці

BIG BAR

У пятніцу і суботу бар абмяжоўвае колькасць гасцей – не больш за 80 чалавек. Госці пры ўваходзе будуць дэзінфікаваць рукі антысептыкам.

Дыскатэк і дыджэяў не будзе, будзе караоке і музыка. Працуе бар у выхадныя без змен: 18: 00-06: 30.

Што здарылася з кафэ і барамі Гродна з-за каранавіруса: зніжкі, скарочаны час і нават закрыцці

Квізы

Арганізатары “Мозгобойни” прапануюць пагуляць онлайн. Для гэтага ёсць MozgoParty – квіз для хатніх вечарынак. Больш за 80 гульняў даўно чакаюць вас па спасылцы. Гэтак жа можна пагуляць у анлайн-гульню ў супольнасці.

Квіз “VSпомнить VSё” таксама выклаў сваю анлайн-гульню, пры гэтым бясплатна.


Чытайце таксама:

«Самоизоляция – это когда есть на что жить». Как чувствует себя мелкий бизнес в условиях кризиса?

«Ситуацию, в которой оказался бизнес, в расчет не берут». Кафе в Гродно в два раза подняли арендную плату

В Гродно закрывается кофейня AvaCava

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]