Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод наладзіў вытворчасць антысептыку «АлмаDEZ». Прадукт прызначаны для апрацоўкі рук і выпускаецца ў аб’ёме 226 тон у год, паведамляе office life.media.
Штомесяц пры працы ў адну змену філіял завода можа вырабляць да 19 тон антысептыку. Пры гэтым прадпрыемства гатова да падвышанага попыту і мае ў наяўнасці ўсе неабходныя складнікі і кампаненты для максімальнага выпуску «АлмаDEZ» у двухзменным рэжыме на працягу месяца.
Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод уваходзіць у склад алкагольнага холдынга «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП». Прадпрыемства скараціла выручку ў 2019 годзе на 4,4%, да 34,5 млн рублёў. І атрымала страту ў памеры 1,4 млн рублёў супраць 127 тыс. у 2018 годзе.