На пачатку таргоў у Мінску 3 красавіка долар таннее на 0,0055 да 2,5838, піша n*.by.

Еўра падае адразу на тры з паловай капейкі (-0,0360) да 2,7960.

Расійскі рубель расце на 0,0325 да 3,3526 за 100 адзінак.

Найвышэйшы курс долара ў гэтым годзе быў 23 сакавіка — 2,6396 беларускага, еўра (30 сакавіка) — 2,8793.

1 студзеня долар і еўра каштавалі 2,1085 і 2,3637 адпаведна.