У Гродне скарацілася колькасць аўтобусаў на маршрутах, піша belta.by са спасылкай на “Аўтобусны парк горада Гродна”. Тры маршруты часова адмянілі.
Зніжэнне колькасці аўтобусаў звязана з памяншэннем пасажырапатоку. З 1 красавіка ў Гродне на лінію выходзіць на 10% менш машын.
“Большасць пасажыраў, зрэшты, нязручнасцяў не адчуюць. Дзесьці больш сталі інтэрвалы паміж аўтобусамі”, – патлумачылі ў аўтобусным парку.
Расклад руху змяніўся. Часова адмянілі тры аўтобусныя маршруты – №39, 48 і 61, таксама стала менш транспарту пасля 21:00.
Чытайце таксама: У Гродне кіроўцы перастануць прадаваць талоны ў транспарце
Дзяржаўнае прадпрыемства “Аператар пасажырскіх перавозак” паведамляе, што колькасць рэйсаў на тралейбусных маршрутах у Гродна таксама паменшылі. Новы расклад аўтобусаў і тралейбусаў у Гродне размясцілі на сайтах аператараў.


